Şarkının sözleri aşağıdadır Краіны няма , sanatçı - Лявон Вольскі çeviriyle birlikte
Çevirili orijinal metin
Лявон Вольскі
Для генэрала краіна - вайна.
Для нефармала краіна - чума.
Для радыкала краіна - турма.
Але для большасьці краіны няма.
Для панславіста краіна - адна.
Для сатаніста краіна - труна.
Для гітарыста краіна - струна.
Але для большасьці краіны няма.
Вярні жыцьцё сваёй краіне,
Яна ў сьне халодным гіне!
Вярні жыцьцё сваёй зямлі,
Яе сівыя сьнягі замялі
для нелегала краіна - зіма
для адмірала краіна - карма
для выкідалы краіна - карчма
Але для большасьці краіны няма.
Вярні жыцьцё сваёй краіне,
Яна ў сьне халодным гіне!
Вярні жыцьцё сваёй зямлі,
Яе сівыя сьнягі замялі
Вярні жыцьцё сваёй краіне,
Яна ў сьне халодным гіне!
Вярні жыцьцё сваёй зямлі,
Масты спалі і зямлю асвятлі.
Масты спалі і зямлю асвятлі.
Farklı dillerde şarkılar
Tüm dillere yüksek kaliteli çeviriler
İhtiyacınız olan metinleri saniyeler içinde bulun