Deja Vu (2007) - Sciana

Deja Vu (2007) - Sciana

Год
2002
Язык
`Belarusça`
Длительность
207000

Şarkının sözleri aşağıdadır Deja Vu (2007) , sanatçı - Sciana çeviriyle birlikte

" Deja Vu (2007) " şarkısının sözleri

Çevirili orijinal metin

Deja Vu (2007)

Sciana

Пачатак дваццаць першага стагоддзя

Зжаваў бяззубы незаўважны час,

Нічога не змянілася: у модзе

Пануюць core, metal, brit-pop і jazz.

Дыктуе лёс ранейшыя ўмовы –

Арлоў, Някляеў, Зюскінд ды Камю,

Штовечар новы пошук новых словаў,

Штовечар зноў старое deja vu.

Зноў кожны дзень нібыта дзень народзінаў,

І ў душы гучыць санет, але,

Як і раней, дыктуе стыль паводзінаў –

Свабодны верш.

Пачатак трэцяга тысячагоддзя,

Стары працяг – ізноў ідзе вайна.

Нічога не змяняецца ў модзе,

Нічога не змяняецца ў нас.

Краінаў розных і на розных мовах

Не разумею, але ведаю,

Штовечар новы пошук новых словаў,

Штовечар зноў старое deja vu.

Зноў кожны дзень нібыта дзень народзінаў,

І ў душы гучыць санет, але,

Як і раней, дыктуе стыль паводзінаў –

Свабодны верш.

2 milyondan fazla şarkı sözü

Farklı dillerde şarkılar

Çeviriler

Tüm dillere yüksek kaliteli çeviriler

Hızlı arama

İhtiyacınız olan metinleri saniyeler içinde bulun