Яна - J:МОРС

Яна - J:МОРС

  • Yayın yılı: 2017
  • Dil: Belarusça
  • Süre: 3:22

Şarkının sözleri aşağıdadır Яна , sanatçı - J:МОРС çeviriyle birlikte

" Яна " şarkısının sözleri

Çevirili orijinal metin

Яна

J:МОРС

Кожны вечар новы бераг

Кожную раніцу вайна

Ланцужком аблокаў шэрых

Прыглядзіся, зноў яна

Ты забыўся і ўспомніў

Ты ўспомніў і забыўся

Вецер на яе далонях

Хлопец, як ты памыліўся

Яна дапаможа табе нават калі

Зусім не кахае цябе,

А ты не здавайся, ідзі

І ведай — яна таксама шукае цябе

Быццам падаў ліст кляновы

Аксамітная дарога

Сыйдзе ноч, дзень прыйдзе новы,

А гадоў зусім нямнога,

А навокал тлум і людзі

І ніхто табе не скажа

Дзе яно, каханне наша

І ці нешта з яго будзе

Яна дапаможа табе нават калі

Зусім не кахае цябе,

А ты не здавайся, ідзі

І ведай — яна таксама шукае цябе

2 milyondan fazla şarkı sözü

Farklı dillerde şarkılar

Çeviriler

Tüm dillere yüksek kaliteli çeviriler

Hızlı arama

İhtiyacınız olan metinleri saniyeler içinde bulun