Şarkının sözleri aşağıdadır Дэпутаты , sanatçı - Лявон Вольскі çeviriyle birlikte
Çevirili orijinal metin
Лявон Вольскі
Як багата ў нас тэматаў
Для дакладаў і трактатаў -
Вось працуе ў полі трактар,
Вось заводы грукацяць,
Ну, а я пясняр заўзяты
Зухаваты небагаты
Пра народных дэпутатаў
Буду песню вам спяваць.
Быў заўжды на дэпутатаў
Наш з табою край багаты.
Зазірні ў любую хату —
Дэпутаты там сядзяць,
А калі не дэпутаты,
Значыць нехта з апарату,
З вертыкалі, з падатковай
Ці з міліцыі хаця б.
Засядае год ад году
Частка лепшая народу.
То ахоўвае прыроду,
То Яўропу закляйміць.
Разьбіраюцца ў бюджэце,
Пьюць дык толькі на банкеце
І ня болей, чым па дзвесці.
Нам бы так з табою піць!
Так ад рання да змяркання
На павестцы дня пытанні:
Як пісаць на прыбіральнях —
Эм і жэ ці мэ і жо,
Пра падатак на патлатых,
Пра праклятых дэмакратаў
І што трэба для парадку
Усіх кастрыраваць бамжоў.
Дэпутат з народам разам
Кролем плавае і брасам.
Між спакусаў і абразаў
Дэпутацкая душа.
І мацнее з кожным разам
Недавер народных масаў
На чале з рабочым класам
Да ЕЭС і ЗША.
Дарагія дэпутаты,
Вам і хаты, і пасады,
Вам палаты і аклады,
Вам і цела, і душу.
Мы хоць часта ужываем,
Вас шануем, паважаем.
А як зробімся бамжамі,
Не кастрыруйце прашу!
Farklı dillerde şarkılar
Tüm dillere yüksek kaliteli çeviriler
İhtiyacınız olan metinleri saniyeler içinde bulun