Ніколі болей - Sciana

Ніколі болей - Sciana

  • Yayın yılı: 2010
  • Dil: Belarusça
  • Süre: 5:00

Şarkının sözleri aşağıdadır Ніколі болей , sanatçı - Sciana çeviriyle birlikte

" Ніколі болей " şarkısının sözleri

Çevirili orijinal metin

Ніколі болей

Sciana

Я болей не адчую сполах ветру,

Ніколі не заўважу сьнег ці дождж.

Забыў за што, але я ўдзячны сьвету,

І злы на сьвет — але забыў за што.

Ніколі болей я ня ўбачу сонца

І не адчую дотыку зямлі.

Усё сваё знайшоў і ўсё згубіў —

Мяне няма, але я ёсьць бясконца.

Ніколі болей я — ніколі болей...

Мяне няма.

У нуль-прасторы і няісным часе

Няма нічога — гэта проста стан.

Я разумею, што такое шчасьце —

Падман сусьвету плюс самападман.

Усё сабраў і ўсё спаліў дарэшты,

Я развучыўся нават шкадаваць,

Я развучыўся верыць і кахаць,

Мяне няма, але я ёсьць бязьмежна.

Ніколі болей я — ніколі болей...

Мяне няма.

2 milyondan fazla şarkı sözü

Farklı dillerde şarkılar

Çeviriler

Tüm dillere yüksek kaliteli çeviriler

Hızlı arama

İhtiyacınız olan metinleri saniyeler içinde bulun