Працяг будзе! - Sciana

Працяг будзе! - Sciana

  • Yayın yılı: 2010
  • Dil: Belarusça
  • Süre: 4:44

Şarkının sözleri aşağıdadır Працяг будзе! , sanatçı - Sciana çeviriyle birlikte

" Працяг будзе! " şarkısının sözleri

Çevirili orijinal metin

Працяг будзе!

Sciana

Сьцішыўся гук, і не прагучала

Дзіўнага пошчаку гэтае песьні,

Быццам ніколі не існавала,

Быццам ніколі ўжо не ўваскрэсьне.

Сонца памерла — амаль непрыкметна,

Спэцкаўшы ў чырвань бавоўну аблокаў,

Сёньня апошні дзень гэтага лета —

Гук, што зьнікае недзе высока.

Бездапаможныя словы надзеі,

Непрадказальныя ўласныя лёсы,

Плюс успамінаў бляклыя цені —

Гэта адзінае, што засталося.

Некалі кожны дзень быў полем бою,

Некалі плюшчыла — не шкадавала.

Мы засталіся самімі сабою —

Гэта было, але гэтага мала.

Гэты, гэты дзень

Скажа нам,

Скажа нам: «Працяг будзе!»

Гэты, гэты дзень

Прапяе,

Прапяе: «Працяг будзе!»

Нават карысна забыць на хвілінку —

Сёньняшні дзень — гэта некалькі кропляў,

Колькі існуе знакаў прыпынку —

Самыя шчырыя — плямы шматкроп’я,

Самы пяшчотны — жнівеньскі вечар

Зьменіцца хутка абдымкамі ночы.

Будзе наступная наша сустрэча,

Гукі памерлі, пакінуўшы пошчак.

Бездапаможныя словы надзеі,

Непрадказальныя ўласныя лёсы,

Плюс успамінаў бляклыя цені —

Гэта адзінае, што засталося.

Некалі кожны дзень быў полем бою,

Некалі плюшчыла — не шкадавала.

Мы засталіся самімі сабою –

Гэта было, але гэтага мала.

Гэты, гэты дзень

Скажа нам,

Скажа нам: «Працяг будзе!»

Гэты, гэты дзень

Прапяе,

Прапяе: «Працяг будзе!»

2 milyondan fazla şarkı sözü

Farklı dillerde şarkılar

Çeviriler

Tüm dillere yüksek kaliteli çeviriler

Hızlı arama

İhtiyacınız olan metinleri saniyeler içinde bulun